Такiм чынам, сацыяльны рух працоўных, узмоцнены ўдзелам салдат, перарос ва ўзброенае паўстанне супраць царскага ўрада i яго карных органаў i абумовiў перамогу рэвалюцыi. 27 лютага з удзелам дэпутатаў Дзяржаўнай думы i кiраўнiкоў Петраградскага Савета быў створаны новы орган ўлады – Часовы камiтэт на чале са старшынёй думы – Радзянкам. Але для большасцi
жыхарства Расiйскай iмперыi, тым больш для франтавiкоў, сутнасць падзей у сталiцы заставалася невядомай. Характэрна, што i сам цар не валодаў поўнай iнфармацыяй. Паводле дакладаў яго ад’ютантаў, у сталiцы адбываюцца хваля-ваннi на глебе недахопаў харчовага забеспячэння.
Ранiцай, 28 лютага Мiкалай II выехаў з магiлёўскай Стаўкi ў напрамку Царскага Сяла, але яго эшалон ужо за межамi Беларусi быў спынены i завернуты на Пскоў. Там 2 сакавiка i адбылося яго адрачэнне ад трона на карысць брата Мiхаiла. Але апошнi адмовiўся заняць яго да часу, пакуль пасля Устаноўчага сходу сам народ не выкажыцца за тое.
У вынiку вышэйшая ўлада ў краiне перайшла да Часовага ўрада. 2 сакавiка быў сфармiраваны яго склад на чале з Львовым, куды ўвайшлi думскія дзеячы, у тым лiку 1 сацыялiст – “трудавiк” Керанскi, якi заняў пасаду мiнiст-
ра юстыцыi. Новы ўрад прыступiўся да неадкладнага вырашэння найбольш вострых праблем грамадска-палiтычнага жыцця.
3 сакавiка была распаўсюджана Дэкларацыя Часовага ўрада, у якой абвяшчалася аб амнiстыi палiтычным зняволеным, скасаваннi палiцыi i жандармерыi, аб наданнi ўсiм грамадзянам дэмакратычных правоў і свабод.
Перамога над самаўладдзем – асноўнае дасягненне Лютаўскай рэвалюцыі. Яна, рэвалюцыя, мела палітычны характар. Самадзяржаўная сістэма кіравання была разбурана, але інстытут прыватнай уласнасці застаўся непахісным: па-ранейшаму заставалася непарушным памешчыцкае землеўладанне, фабрыкі, заводы, фінансы, гандаль таксама. Але з наданнем усім грамадзянам роўных палітычных правоў і свабод узнікла магчымасць вырашэння наспелых грамадскіх і эканамічных праблем мірным, рэфармацыйным шляхам. Аптымістычнай падставай таму з’яўлялася шырокая падтрымка Часовага ўрада і яго палітыкі і ўзросшая актыўнасць усіх пластоў насельніцтва ў галіне абароны сваіх інтарэсаў.
Важна адзначыць, што нідзе па краіне, у тым ліку на Беларусі, не назіраася актыўнасці прыхільнікаў манархіі. Пасля адрачэння Раманавых ад трона вышэйшае ваеннае камандаванне, а таксама афіцэры і салдаты вызваляліся ад дадзенай цару прысягі і пакляліся ў вернасці Часоваму ўраду. Такім чынам, амаль 13 міліённая руская, у тым ліку 1, 5 млн армія Заходняга фронту рабілася рэальнай апорай новым органам улады.
Палітычнае становішча на Беларусі вясною 1917 г. характарызавалася поўным знікненнем ваенна-паліцэйскага рэжыму, ажыццяўленнем абвешчаных Часовым урадам свабод: слова, саюзаў, друку, сходаў, сумлення і г. д. Акрамя таго, усе грамадства ўсвядоміла неабходнасць працягу вайны, і вырашэння вырашэння асноўных праблем толькі пасля склікання Устаноўчага сходу.
Сталі распаўсюджвацца партыйныя арганізацыі, а разам з імі – ліберальныя, сацыялістычныя, сацыял-дэмакратычныя і інш. погляды на далейшыя шляхі грамадскага і дзяржаўнага развіцця, якія прапагандаваліся на шматлікіх мітынгах, сходах, з’ездах, на старонках газет, у тым ліку друкаваных органаў Саветаў, якія ўзніклі пасля рэвалюцыі, – “Известій Минского Совета”
Судовая сістэма істотна памянялася. Зараз суддзі мусілі абірацца грамадскасцю. Асобныя законы (аб пакаранні смерцю, палітычных праследаваннях, законы ваеннага часу і інш.) скасоўваліся. Усе палітычныя зняволеныя атрымалі свабоду і амністыю.
Усе рэлігійныя і нацыянальныя абмежаванні скасоўваліся. Асабліва шчыра віталі гэты закон яўрэі, якія яшчэ з першых падзелаў Рэчы Паспалітай трапілі пад жорсткі дыскрымінацыйны прэс царскага ўрада.
З самага пачатку рэвалюцыі ахова правапарадку была ўскладзена на народную мiлiцыю. Як вам вядома, 4 сакавіка беларускі народ святкуе Дзень міліцыі. М. В. Фрунзе, які ўзначаліў першы атрад міліцыі ў Мінску, зрабіўся прыкметнай палітычнай фігурай: браў удзел у стварэнні Мінскага Савета, выпуску “Ізвестій” Савета, арганізацыі камітэта Сялянскага саюза, а ў 23 красавіка быў абраны старшыней выканкама Савета сядлянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў.
Намаганнямі Саветаў, земстваў, вясковай інтэлігенцыі ўдалося перасекчы спробы аграрнага руху. Сялянам тлумачылася сутнасць перамены ўлады, неабходнасць далейшай дапамогі фронту і чакання Устаноўчага сходу. У выніку сяляне абавязаліся прадаваць прадукты толькі дзяржаўным нарыхтоўшчыкам і тым падтрымліваць хлебную манаполію дзяржавы. А каб прадухіліць аграрны рух, у маі пачалі стварацца адмысловыя зямельныя камітэты, якім ставілася ў абавязак браць на ўлік усе землі, лясы, маенткі для меўшай адбыцца зямельнай рэформы.
Рабочы рух таксама не выклікаў палітычнай напружанасці. Ужо ў кра- савіку-маі асноўныя маса дзяржаўных і буйных прыватнаўласніцкіх прадпрыемстваў па патрабаванні Саветаў, прафсаюзаў, заводскіх камітэтаў перайшла на 8-гадзінны працоўны дзень.
Пасля з’езда салдацкіх і рабочых Заходняга фронту, які адбыўся ў Мінску 7-17 красавіка, салдаты ўтварылі ўласныя (ад ротных да франтавога) камітэты, дамагліся дэмакратызацыі армейскага жыцця і ўраўнання ў правах з астатнімі грамадзянамі па-за службай.
Вясной палітычная сітуацыя на Беларусі характарызавалася адносным станоўчым і канструктыўным аднадушшам у стаўленні да Часовага ўрада і яго палітыкі. Амаль бясспрэчна прызнавалася мэтазгоднасць вырашэння аграрнага, рабочага, нацыянальнага пытанняў, формы дзяржаўнага ўладкавання ТОЛЬКІ ПАСЛЯ склiкання ўсенароднага парламента – Устаноўчага сходу.
Як вам вядома, у губернях і паветах былі створаны камісарыяты, у валасцях валасныя выканаўчыя камітэты. Не ўсе былыя старшыні земстваў, якія занялі крэслы губернскіх камісараў, захавалі свае пасады. Ужо ў сакавіку па пастанове Віцебскага Савета салдацкіх дэпутатаў быў адхілены камісар
Карташоў. Яго месца заняў былы кадэт Валковіч. Да мая ў Магілёўскай губерні памяняліся 2 камісары. Але чарговы камісар Друцкі-Сакалінскі летам быў вымушаны падаць у адстаўку пад уціскам губернскіх Саветаў Магілёўшчыны.
Адно з адрозненняў новай сістэмы ўлады стала тое, што вышэйшыя кіруючыя асобы перасталі прызначацца звыш, як гэта было пры цары, а сталі абірацца грамадскасцю пры актыўным удзеле Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У прыватнасці, у красавіку губернскім камісарам Віленшчыны быў абраны Балай, у ліпені камісарам Магілёўскай губерні (дакладней выконваючым абавязкі камісара) быў абраны Пеўзнер. Толькі губернскі камісар Міншчыны Самойленка нязменна заставаўся кіраваць губерняй з сакавіка па кастрычнік 1917. Што датычыць павятовых камісараў, то ў маі-чэр- вені ўсе яны былі пераабраны па пастановах сялянскіх з’ездаў. Такім чынам, паступова менавіта Саветы сталі самымі масавымі і ўплывовымі грамадскапалітычнымі арганізацыямі, якія не толькі змагаліся за інтарэсы працоўных і салдат, а і дапамагалі органам Часовага ўрада. У ліку найбольш уплывовых рабоча-салдацкіх Саветаў – Мінскі, Гомельскі, 2 Віцебскія, Магілёўскі, Бабруйскі, Аршанскі, Рагачоўскі, Полацкі і іншыя. Найбольш аўтарытэтныя для ўсіх расійскіх Саветаў, у тым ліку і створаных на Беларусі, быў Петраградскі Савет.
Характэрна тое, што лідэры Петраградскага Савета вызначылі сваё стаўленне да Часовага ўрада ў залежнасць ад адпаведнасці яго палітыкі інтарэсам так званай рэвалюцыйнай дэмакратыі, гэта значыць рабочых, салдат, сялян, іх партый і арганізацый. Формула “паколькі ўрад будзе выконваць патрабаванні дэмакратыі, пастолькі мы будзем яго падтрымліваць”. Такім чынам, фактычна дзейнасць урада ставілася пад кантроль Петраградскага Савета, які выяўляў прыкметы паралельнага органа ўлады. Так, ужо 14 сакавіка Петраградскі Савет, праз галаву Часовага ўрада звярнуўся да працоўных ваюючых краін з заклікам да ўціску на свае ўрады з мэтай хутчэйшага заключэння міру. Са свайго боку, члены ўрада кадэты абвінавацілі лідэраў Савета ў стварэнні двоеўладдзя. У далейшым гэта тэндэнцыя стала ўзрастаць, асабліва пасля сфарміравання ў чэрвені 1917 г. новага цэнтра “рэвалюцыйнай дэмакратыі” – УЦВК Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў.
Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў Беларусі з моманту свайго ўтварэння, таксама падтрымалі Часовы ўрад і сваёй далейшай дзейнасці арыентаваліся на Петраградскі Савет. Вясною буйнейшыя Саветы на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мясцечках, усяго каля 40. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асвеце рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы органаў Часовага ўрада. Для ўтварэння Саветаў сялянскіх дэпутатаў, адбывалася іх зліццё і сумесная дзейнасць у адпаведнасці з курсам Петраградскага Савета і новых цэнтраў рэвалюцыйнай дэмакратыі – Усерасійскімі выканкамамі рабочых і салдацкіх, а таксама сялянскіх дэпутатаў.
У ліку небяспечных тэндэнцый – зніжэнне баяздольнасці рускай арміі па прычыне захаплення салдат антываеннымі лозунгамі, братанняў і г.д. Акрамя
таго, зніжэнне баяздольнасці адбывалася з-за недаверу салдат сваім камандзірам. Пэўную негатыўную ролю ў тым адыгрываў сам Часову ўрад. Так, да жніўня на Заходнім фронце былі заменены 5 галоўнакамандучых Заходнім фронтам – Эверт, Лячыцкі, Смірноў, Гурка, Дзянікін. Але ў цэлым, у сака- віку-красавіку армія была дастаткова моцнай і дысцыплінаванай, каб пачаць наступленне і прынесці доўгачаканы мір.
Такім чынам, ІІ руская рэвалюцыя поўнасцю знішчыла аджыты аўтарытарны рэжым і стварыла ўмовы для негвалтоўнага рэфармісцкага метада мадэрнізацыі палітычнай сістэмы Расійскай дзяржавы. Заўважым, што інстытут прыватнай уласнасці застаўся ў непарушнасці, а з ім – фабрыкі, заводы, банкі і, што асабліва вабіла сялянства, гэта памешчыцкая зямля. Тым не менш, суадносіны грамадскіх сіл стваралі магчымасць вырашэння аграрнага, рабочага і іншых пытанняў шляхам рэформаў, уласцівых заходнееўрапейскай цывілізацыі – праз парламент і адпаведнае заканадаўства. Вельмі многае залежала ад таго, наколькі эфектыўнымі будуць абраныя Часовым урадам захады па мадэрнізацыі палітычнай сістэмы і змякчэнні сацыяльнай напру-жа- насці. У абнаўленчы працэс уключылася амаль усё грамадства на чале з палітычнымі партыямі (аб тым ніжэй).
Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў з моманту свайго ўтварэння, таксама падтрымалі Часовы ўрад, але ў сваёй далейшай дзейнасці арыентаваліся на Петраградскі Савет. Вясною буйнейшыя Саветы на Беларусі дзейнічалі ва ўсіх губернскіх, павятовых гарадах і нават некаторых мясцечках, усяго каля 40. Сваю задачу яны бачылі ў арганізацыі і палітычнай асвеце рабочых і салдат, абароне іх інтарэсаў, а таксама ў падтрымцы Часовага ўрада і яго мясцовых органаў. У адрозненне ад сталіцы, ніякіх прыкмет наяўнасці “двоеўладдзя” на Беларусі не назіралася
2. Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях Лютаўскай рэвалюцыі.
Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі
У адпаведнасцi з абвешчанымі ў Дэкларацыі Часовага ўрада ад 3 сакавiка 1917 г. аб палітычных свабодах, у тым ліку свабодзе саюзаў і арганізацый, паўсюдна па краiне пачалося аднаўленне ранейшых і стварэнне новых партыйных арганізацый. На Беларусі для таго існавала адпаведная сацыяльная база: рабочы клас, салдаты, служачыя, інтэлігенцыя, нацыянальныя групоўкі, у меншай ступені сяляне. Па традыцыйнай схеме ўсе партыі можна падзяліць на левыя (сацыялістычныя) правыя (ліберальныя) і цэнтрысцкія.
Пачнем з левых: РСДРП з Бундам, ПС-Р, трудавікі і энэсы.
Вясной РСДРП (меншавікі-абаронцы (Пляханаў), цэнтрысты (Чхеідзе), інтэрнацыяналісты (Мартаў), левыя – бальшавікі (Ленін), і яе аўтаномная частка – Бунд
(Абрамовіч, Лібер, Вайнштэйн)