Материал: Лекцыі па ГБ Крючек

Внимание! Если размещение файла нарушает Ваши авторские права, то обязательно сообщите нам

фасады пабудоў. Вонкавы іх выгляд упрыгожваецца ляпнымі аздабленнямі, пілястрамі, пучкамі калон, паліванай керамікай. Напрыклад, палацы ў Нясвіжы, Ружанах, Шчорсах, Свяцку і інш. У афармленні пабудоў, іх унутранага аздаблення ў разглядаемы перыяд вялікую ролю адыграла кафля. У яе дэкоры і тэхналогіі яскрава праяўляўся стыль барока. Яна ператварылася з плоскай ў аб'ёмную архітэктурную дэталь з мастацкімі выявамі кветак, звяркоў, птушак, арнаменту, выкананых у рознакаляровых варыянтах. Беларуская кафля карысталася вялікім попытам і за мяжой, асабліва ў маскоўскай дзяржаве.

Вялікім попытам у краіне і за мяжой карысталася мастацкае шкло. Пашырэнне ведаў па хіміі ў сувязі з дзейнасцю Полацкай калегіі езуітаў, хімічнага накірунку школ у Вільні, Гродне, Навагрудку — паспяхова ішло асваенне новых рэцэптур і тэхналогій. Беларускія майстры ўмелі варыць рубінавае шкло, багемскі крышталь, гравіраваць яго ўпершыню карундавай іголкай, размалёўваць каляровымі эмалямі. У XVIII ст. дзейнічалі шкляныя мануфактуры (гуты) у Налібоках, Урэцку, Гродне, Крычаве, Рагачове, Чачэрску.

Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскія ўлады, імкнучыся інтэграваць у сваю дзяржаўную структуру новыя тэрыторыі, праводзілі адпаведную палітыку. Значны ўплыў на развіццё беларускай культуры ў гэты перыяд аказвала польская, а пазней, асабліва з 60-х гг. XIX ст., — руская культура. Назіралася таксама цесная сувязь з культурамі ўкраінскага, літоўскага і іншых народаў. Культура беларускіх зямель сутыкалася з жорсткім прыгнётам з боку царскай улады, якая імкнулася даказаць, што насельніцтва Беларусі не мела сваёй этнічнай асаблівасці.

.Тэма: Войны XVII–пачатку ХУІІІ ст. і іх наступствы для беларускіх зямель. Рэч Паспалітая ў еўрапейскай геапалітыцы ў XVIIXVIII стст.

1.Беларусь i войны РП з Расiяй у першай трэцi ХVII ст.

Увынiку аб’яднання Польшчы з ВКЛ суадносiны сiл ва Усходняй Еўропе паступова змянiлiся на карысць РП. У гэты ж час, асаблiва пасля смерцi ў 1584 г. Iвана Грознага, унутрыпалiтычнае становiшча Расiйскай дзяржавы рэзка пагор-шылася.

Пасля смерцi ў 1598 г. апошняга сына I. Грознага – цара Фёдара Iванавiча дынастыя Рурыкавiчаў (па лiнii Калiты) перасеклася i ў краiне пачаўся так званы “смутны час” – час мiжусобнай барацьбы баярскiх груповак за царскi трон, час народных паўстанняў i нападаў iншаземцаў i г. д., а па сутнасцi – сiстэмны крызiс расiйскага грамадства

Угэты самы час на тэрыторыi РП з’явiўся чалавек, якi абвясцiў сябе царэвiчам Дзмiтрыем, цудам уратаваўшымся ад смерцi. Яго падтрымаў сандамiрскi ваявода Юры Мнiшак i пазнаёмiў са сваёй дачкой – Марынай. Iлжэдзмiтрый прыняў каталiцтва i звярнуўся за Жыгiмонта III з просьбай аб дапамозе ў вяртаннi “законнага” царскага трону ў абмен на пэўныя абяцаннi.

Кароль прамой дапамогi не аказаў, але дазволiў шляхце ўдзельнiчаць у паходзе на Маскву.

У маi 1605 г пасля нечаканай смерцi Гадунова царскае войска перайшло на бок авантурыста i ўжо ў чэрвенi 1605 г. ён уступiў у Маскву i каранаваўся на царства.

Але яго палiтыка не магла задаволiць адразу ўсiх – сялян i дваран, баяр i шляхту. Прысутнасць у Маскве чужых (польскiх, лiтоўска-беларускiх) войск выклiкала незадавальненне масквiчоў. У вынiку змовы баяр i паўстання гараджан 17 мая 1606 г. адбылося забойства Iлжэдзмiтрыя. Новым царом змоўшчыкi тэрмiнова абралi В. Шуйскага (1606-1610).

Змена ўлады не выклiкала стабiлiзацыi жыцця. У Расii распаўсюдзiлiся шматлiкiя выступленнi сялянства, казакоў, нават дваран, незадаволеных Шуйскiм. Асобныя ўдзельнiкi паўстання Балотнiкава 1606-607 прама патрабава-лi аднаўлення на троне Дзмiтрыя I. Летам 1607 пад Бранскам аб’явiўся новы Дзмiтрый I, (М. Малчанаў) якi таксама “цудам выратаваўся”. Цiкава, што М. Мнiшак таксама яго прызнала. У сакавiку 1608 яго войска шляхты i каза-коў ужо стаяла пад Тушынам. В. Шуйскi быў вымушаны

звярнуцца за дапа-могай да шведаў.

Але гэта выклiкала адкрытае ўмяшальнiцтва РП. У вераснi яе войскi асадзiлi Смаленск, а летам 1610 гетман Жалкеўскi разбiў царскi атрад, якi iшоў на дапамогу. У гэты час Iлжэдзмiтрый II ужо стаяў пад Масквой.

Улiпенi 1610 група баяр звергла Шуйскага i пастрыгла яго ў манахi. Ула-да перайшла да 7 баяр на чале з Мiласлаўскiм. У жнiўнi яны заключылi пера-мiр’е з Жалкеўскiм i звярнулiся да Жыгiмонта III з просьбай прыслаць на царства 15 гадовага каралевiча Уладзiслава. Паводле адпаведнага пагаднення, у Маскву ўступiлi войскi РП. У гэтых умовах патрэба ў “Дзмiтрыi” адпадала, невыпадкова таму, апошнi быў вымушаны ўцякаць пад Калугу, дзе i быў за-бiты сваiмi былымi прыхiльнiкамi. Яго жонка М. Мнiшак, а таксама сын Лжэдзмiтрыя I - “ворёнок”, праз колькi часу былi пакараны смерцю ў Маскве.

Але, нягледзячы на тое, што “Сямiбаяршчына” прысягнула Уладзiславу,

уРасii распачаўся вызваленчы рух. Вясной 1611 спроба першага апалчэння на чале з князем Пажарскiм выбiць войска РП з Масквы была няўдалай, а гарнiзон Смаленска капiтуляваў. На дапамогу войску РП у Маскве рушыў атрад Хадкевiча, але ў сталiцу не прабiўся. У вынiку новага апалчэння 1612 г. на чале з Мiнiным i Пажарскiм шляхецкае войска капiтулявала, а новае войска Жыгiмонта III было вымушана вярнуцца.

Устудзенi 1613 на Земскiм Саборы ў Маскве быў абраны новы цар – 16 гадовы Мiхаiл Раманаў, але стары прэтэндэнт на трон не адмаўляўся ад дадзеных яму абяцанняў. У вынiку - восенню 1618 г. каралевiч Уладзiслаў здзейснiў спробу вярнуць царскую карону, але няўдала. Праўда, пры гэтым РП паводле Дзявулiнскага перамiр’я Расiя пазбаўлялася Смаленска i нек iншых зямель. Годам раней, паводле Сталбоўскага мiру са Швэцыяй Расiя згубiла выхад да Балтыйскага мора.

2. Беларусь у вайне Расii з Рэччу Паспалiтай (1654-1667 гг.)

Асноўная прычына – cутыкненне iнтарэсаў Расii i РП вакол Украiны: РП iмкнулася вярнуць страчаную (левабярэжную) частку Украiны, а Расiя – замацаваць поспех i захапiць новыя землi на захадзе. З гэтай мэтай была створана 80-тысячная армiя i кiнута на памежныя тэрыторыi ВКЛ, якiя абараняла 10тысячнае войска РП.

Рускi цар Аляксей Мiхайлавiч (1645-1676) “Тiшайшiй” спадзяваўся на дапамогу беларускага насельнiцтва, якое, быццам цярпела пакуты ад палякаў. У красавiку 1654 г. ён паведамляў Багдану Хмяльнiцкаму, што беларускiя мяшчане “бiтi челом прiсылают... iх от неволi ляхскiе освобо-дiть, а онi все под нашею государскою рукою бытi желают радостнымi сердцамi” // Iсторiя БССР. с. 126.

З гэтай жа нагоды на Беларусi распаўсюджваюцца адпаведныя царскiя граматы з заклiкам да праваслаўных аб дапамозе ў барацьбе супраць “ляхаў”. Варта адзначыць, што такая палiтыка на першым этапе вайны прыносiла Маскве iстотную карысць.

Вясной-летам 1654 г. рускiя стральцы паспяхова наступалi ў двух напрамках: на поўднi з дапамогай пасланага Хмяльнiцкiм 20 тысячнага вой-ска ўкраiнскiх казакоў (гетман Залатарэнка) яны захапiлi Гомель, Чачэрск, Быхаў, у жнiўнi – Магiлёў. Многiя гарады здалiся з-за агiтацыi беларус-кага шляхцiца Паклонскага, якi, перайшоў на бок цара, стварыў полк i па-чаў схiляць гарады.

На поўначы ваявода Шарамецеў да зiмы захапiў Полацк, Дзiсну, Вiцебск. Войскi П i ВКЛ здолелi аказаць супрацiўленне толькi ў канцы 1654 г.

Але летам 1655 пачалося новае наступленне рускiх стральцоў, у вынiку якога былi захоплены цэнтральная (3 лiпеня Менск) i заходняя частка Беларусi разам са сталiцай ВКЛ Вiльняй (8 жнiўня). Дзеяннi ваяводы Трубяцкога, а таксама украiнскiх казакоў у Заходняй Беларусi насiлi характар знiшчальных рэйдаў, скiраваных супраць насельнiцтва Клецка, Слонiма, Наваградка. Пры гэтым, iм так i не ўдалося захапiць Слуцк, Ляхавiчы i Ста-ры Быхаў.

Шведскае каралеўства скарыстала цяжкае становiшча РП i летам таго ж 1655 г. напала на Польшчу i амаль поўнасцю яе акупiравала. Кароль Карл Х Густаў звярнуўся да Аляксея Мiхайлавiча з прапановай аб сумес-ным падзеле РП.

Аляксей Мiхайлавiч, вiдавочна, не хацеў вырашаць лёс РП з кiм бы то нi было, нават са шведамi, якiя зрабiлiся яго нечаканымi саюзнiкамi. Да та-го ж лёс ВКЛ ужо не выклiкаў непакою. Таму ў лicтападзе 1656 цар пай-шоў на заключэнне з Каронай так званага Вiленскага перамiр’я, каб пад-рыхтавацца да магчымай вайны супраць Швецыi.

Па ўмовах перамiр’я на акупiраванай тэрыторыi Беларусi 1. улада пераходзiла да рускай адмiнiстрацыi: у прыватнасцi, у Маскве ствараўся Пры-каз ВКЛ, у буйных гарадах улада ваявод. Праўда, дзейнасць магдэбург-скага

права захоўвалася пад кантролем ваявод; 2. Той шляхце, хто пры-сягаў рускаму цару i “цалаваў крыж”, надавалiся правы дваран, а хто вы-ступаў супраць – адбiралася маёмасць. 3. на Бела-русi зачынялiся ўсе каталiцкiя i унiяцкiя храмы, усе правы i маёмасць пакiда-лiся толькi праваслаўнай царкве, насельнiцтва i палонныя перахрышчва-лiся ў праваслаўную веру.

Але i праваслаўны стан не ахоўваў ад гвалту. Паводзiны рускiх стральцоў на Беларусi выклiкалi моцнае незадаваль-ненне мясцовага жыхарства. Нават тыя, хто “цалаваў крыж”, цярпелi рабаўнiцтва i здзекi. Становiшча працоўных мас рэзка пагоршылася. Акрамя таго, цэлыя сялянскiя i рамеснiцкiя сем’i вывозiлiся ў палон, у Маскву i Сiбiр. Да цара няспынна паступа-лi скаргi ад “белорусцев” на стральцоў. Пры гэтым, як сведчыў Нiкан, сам цар планаваў пасялiць у сваiх землях не менш за 300 тыс. беларусаў. Таму паляванне на людзей набыў характар дзяржаўнай праграмы. Гвалт аку-пантаў выклiкаў адпаведны рух супрацiўлення.

Для канчатковага падпарадкавання Беларусi ўвосень 1659 войска ваяводы Хаванскага захапiла Бярэсце i iншыя паўднёвыя гарады, якiя бязлiтасна разбуралiся, а насельнiцтва забiралася ў палон. Абаранiць людзей

не было каму, бо войска ВКЛ дапамагала палякам ваяваць са шведамi. Толькi пасля падпiсання мiру памiж абедзвюма дзяржавамi ў 1660 г. ства-рылicя ўмовы для больш дзейснай барацьбы з рускiм войскам.

Летам 1660 г. аб’яднанае войска польскай i лiтоўска-беларускай шлях-ты на чале з П. Сапегам разбiла Хаванскага каля в. Палонка, Слонiмскага павета. Такiм чынам, у лiпенi ўся Беларусь на захад ад Бярэзiны была вы-звалена. У кастрычнiку 1660 г. войска ваяводы Далгарукага было адкiнута да Смаленска. Мала таго, атрады сялян i мяшчан хадзiлi ваяваць на рускiя землi, знiшчалi рэшткi рускiх атрадаў.

На пачатку 1661 г. узмацняецца антырускае супрацiўленне на акупiраванай тэрыторыi. Так, у лютым 1661 г. адбылося паўстанне мяшчан Магiлёва, якiя за ноч знiшчылi 2000 стральцоў. Такiя ж паўстаннi адбылiся ў Гомелi i iншых гарадах. Усё гэта i iншае забяспечыла поспех войска РП, якое ў снежнi таго ж 1661 г. вызвалiла Вiльню. Далей войска не хацела

ваяваць, бо не плацiлi жалавання.

Але на буйнамаштабныя акцыi нi ў аднаго з бакоў ужо не было сiл. Таму баявыя дзеяннi перапынiлiся на 2 гады. I толькi 30 студзеня 1667 памiж ваяваўшымi бакамi на Смаленшчыне было падпiсана Андрусаўскае перамiр’е (на 13 гадоў i 6 месяцаў), паводле якога:

1.да Расii канчатковаадыходзiлi Смаленскае i Чарнiгаўскае ваяводствы;

2.да Расii канчаткова адыходзiла левабярэжная Украiна, а таксама часова (на 2 гады) пераходзiў Кiеў з прыгарадамi ў радыусе 1 мiлi.

3.Запарожская Сеч пераходзiла пад агульнае кiраўнiцтва 2 краiн. Прадугледжвалася вяртанне палонных беларусаў i вывезеных культур-

ных каштоўнасцяў. Але многае так i засталося нявыкананым.

Для насельнiцтва i эканомiкi Беларусi вайна мела разбуральныя наступствы, аб чым мы пагаворым асобна.

Источник: https://files.student-it.ru/previewfile/282250