3. Беларусь ў Паўночнай вайне.
Яшчэ больш нечаканымi i трагiчнымi для беларускага народа зрабiлiся падзеi, звязаныя з барацьбой памiж Расiяй i Швецыяй за гегемонiю ў Бал-
тыйскiм рэгiёне. Маецца на ўвазе так званая Паўночная вайна 1700-1721 г., яе ход i наступствы на беларускiх землях.
Як вядома, у гэты час расiйскi трон займаў малады цар, сын вядомага вам Аляксея Мiхайлавiча – Пётр I. Гэты манарх, акрамя iншага, праводзiў актыўную заваёўнiцкую палiтыку, iмкнучыся забяспечыць выхад Расii да марскiх узбярэжжаў. Асаблiвую яго ўвагу прыцягвала Балтыйскае мора як гандлёвы шлях у пера-давыя еўрапейскiя краiны. РП таксама імкнулася замацавацца на Балтыцы.
Нагадаем таксама, што ў той самы час сумежнае з Расiяй балтыйскае ўзбярэжжа поўнасцю кантралявала Швецыя на чале з не менш, чым Пётр, таленавiтым i амбiтным манархам Карлам ХII.
Зрабiўшы стаўку на ваенны шлях дасягнення пастаўленай мэты, Пётр I заключыў саюз з Данiяй і РП, але ўжо з першых дзён вайны Карл ХII прымусiў яе (Данiю) капiтуляваць, а ў лiстападзе 1700 г. ушчэнт разбiў рускую армiю пад Нарвай. Такiм чынам, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Заходняй Беларусі.
Характэрна, што Сапегi прынялi бок шведскiх акупантаў. А шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з Пятром I аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.
У1704 г. польская шляхта з мэтай арганiзацыi ўзброенай барацьбы са Швецыяй стварыла так званую Сандамiрскую канфедэрацыю.
Утой самы час пад эгiдай Карла ХII другая частка польскай шляхты ўтварыла сваю канфедэрацыю i абрала ўласнага караля – C. Ляшчынскага. Няўдалы для Аўгуста II Моцнага ход вайны прымусiў яго пайсцi на перамовы са шведамi, а ў 1706 г. ён дабрахвотна адмовiўся ад трона на карысць С. Ляшчынскага. Новага караля прызналi Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя, але не
прызналi членыСандамiрскайi Вялiкакняжацкай канфедэрацый.
Мiж тым, актыўныя ваенныя i iншыя рэформы ў Расii далi прыкметны плён у павышэннi бая-
здоль-насцi яе ўзброеных сiл. Восенню 1704-1705 гг. руская армiя аднавiла баявыя
дзеяннi на Беларусi. На баку шведаў актыўна змагалiся ўзброеныя атрады Сапегi. Маёнткi i
вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя вой-скi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якiя былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў ушчэнт спалены горад Магiлёў. Такім чынам, і тыя, і другія, разглядалі Беларусь як варожую тэрыторыю.
У студзенi 1708 г.
Сваю дапамогу ў гэтым абяцаў украiнскi гетман Мазепа. На Беларусi шведы iзноў занялi Га-
родню i iншыя гарады. У лiпенi таго ж 1708 г каля м. Галоўчын Аршанскага пав. яны ўшчэнт разбiлi корпус Рэпнiна. Але 28 верасня каля в. Лясная, што
каля Прапойска, рускую армiю напаткаў поспех. Ёй удалося разграмiць шведскi корпус генерала Левенгаупта, якi з абозам рухаўся на злучэнне з Карлам ХII. Гэта перамога ў многiм абумовiла шчаслiвы для рускiх войск вынiк генеральнага сражэння пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Невыпадкова, перамогу пад
Лясной Пётр назваў “мацер’ю Палтаўскай бiтвы”.
Аўгуст II iзноў пацвердзiў свае каралеўскiя паўнамоцтвы i заключыў новы саюз з Пятром I, і надалей ваенныя дзеяннi адбывалiся толькi памiж войскамi канфедэратаў i шведскай марыянеткi – C. Ляшчынскага.
су-праць прыхiльнiкаў Ляшчынскага ўзначальваў Людвiк Пацей. У 1717 г. барацьба скончылася
агульным прымiрэннем. У 1733 г пасля смерцi Аўгуста II Моцнага новым каралём быў абраны С. Ляшчынcкi. Супраць гэтага катэгарычна выказалася Ра-сiя i нават увяла ў РП свае войскi. 5 кастрычнiка 1733 г. адбылiся выбары новага караля, якiм стаў сын Аўгуста II – Аўгуст III (1733-1763 гг.).
Такiм чынам, Беларусь, ператвораная ў арэну вайны памiж рускiм i шведскiм войскамi, панесла велiзарныя людскiя i матэрыяльныя страты. Пры гэтым у мiжусобнай барацьбе гiнула i шляхта, i рэкрутаваныя ёй сяляне, нiшчылiся велiзарныя матэрыяльныя каштоўнасцi. Усяго на Беларусi загiнула, памерла ад ран, хваробы i голаду каля 700 тыс чал. з яе 2, 2 мiльённага на-
сельнiцтва. Як шведы, так i рускiя, разглядалi беларускую зямлю як чужую тэрыторыю, а яе багаццi як звычайную ваенную здабычу. Невыпадкова таму перасоўваннi ўзброеных атрадаў суправаджалiся рабаўнiцтвам i забойствамi мiрнага насельнiцтва. Нават сам цар не абмiнуў выпадку расправiцца са святарамi-унiятамi Святой Сафii ў Полацку. Зусiм натуральным у гэтай сувязi выглядае
iразбурэнне самога храма, ператворанага рускiмi ў парахавы склад.
4.Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.
Названы перыяд гiсторыi Беларусi прыпадае на час найвышэйшага развiцця феадальнага ладу. Пасля ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. i стварэння новага дзяржаўнага аб’яднання – РП – на Беларусi ў першай палове 17 стагоддзя назiраўся пэўны ўзрост сельскагаспадарчай i рамеснай вытворчасцi, развiццё ўнутранага i знешняга гандлю.
С сярэдзiны ХVII ст. Беларусь амаль на цэлае стагоддзе трапляе ў паласу эканамiчнага заняпаду. Асноўнай прычынай таму – разбуральныя войны, якiя вялiся на яе тэрыторыi – сялянска-казацкая або антыфеадальная, РП з Расiяй у 1654-1667 г., Паўночная. Так, пасля кожнай пуставала мноства ворыўных зямель. Каралеўскiя ўлады былi вымушаны на некалькi год вызвалiць ад падаткаў гараджан, каб узняць рамёствы i гандаль.
Ад войн, як вядома, неслi страты не толькi сяляне i рамеснiкi, а i феадалы. Кожны з iх па-свойму стараўся паправiць свой дабрабыт. Больш багатыя i дальнабачныя землеўладальнiкi не спяшалiся рабiць гэта за кошт сваiх прыгонных, даючы iм магчымасць аднавiць разбураную гаспадарку, i толькi потым у поўнай меры ўзмацнялi павiннасцi. Так, асобныя паны дазвалялi сялiцца ў сваiх разбураных вёсках навасёлам, для асваення залежных зямель засноўвалi слабоды i г. д. Адсюль вёскi з назвамi “Навасёлкi”, “Слабада”. Ча-
сам пан быў вымушаны здаваць сялянам за нiзкую плату ўчасткi зямлi – так званыя прыёмныя, бакавыя, наезныя, лазовыя – каб толькi яны не застава-
лiся неапрацаванымi.
Большасць жа дробнапамеснай шляхты бачылi выйсце са свайго цяжкага становiшча ва ўзмацненнi эксплуатацыi прыгонных сялян. Асноўнымi павiннасцямi заставалiся паншчына i чынш, прычым першая пераважала ў цяглых сялян, а другая (чынш) – у асадных.
Менавiта паншчына аж да сярэдзiны ХVIII ст. займала першае месца сярод iншых павiннасцей. У вынiку, яна стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглавай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адносiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); фурманковая павiннасць (1-2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчыну (2-4 чал. ад вёскi штодня на двор гаспадара); начную варту.
Колькасць рознагакшталтупавiннасцей i выплат вагалася ад 120 да 140. За выкананнем паншчыны i iншых павiннасцяў сачыў войт або ўраднiк. Як правiла, сярэднi памер сялянскага надзелу складаўся з паўвалокi.
Буйныя феадальныя ўладаннi належалi дзяржаве, асабiста каралю (эканомii), магнатам, каталiцкай i унiяцкай царкве. Акрамя таго, феадальнай знацi ў другой палове ХVIII ст. належала 58 гарадоў i мястэчак. Самыя багатыя ўла-дальнiкi – Радзiвiлы: нават iх родавы герб напалову падобны на каралеўскi. У канцы ХVIII ст. 16-цi магнацкiм родам належала 30% усiх сялян Беларусi.
Кожны ўладальнiк у меру сваiх патрэб скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам за пэўную суму грошай. У такiх выпадках самi арандатары бралi на сябе клопат збору падаткаў, у вынiку чаго рэзка пагаршалася становiшча падаткаплацельшчыкаў i ў той цi iншай мясцовасцi рэзка ўзрастала сацыяльная напружанасць. Так, у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў у Крычаўскiм старостве з 1740 па 1744 г.
адбывалася моцнае паўстанне на чале з Васiлём Вашчылам, якое было падаўлена толькi рэгулярнымi войскамi з артылерыяй. Крыху пазней, у 1750ыя гады таго ж 18 ст. буйное паўстанне адбылося на Каменшчыне.
У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Да сярэдзiны ХVIII ст. попыт на прадукты рамеснай вытворчасцi вiцебскiх гарбароў, магiлёўскiх пальчатнiкаў i мылавараў, мiнскiх рымараў, слуцкiх ювелiраў i iнш. спрыяў развiццю ўнутранага гандлю. У гарадах i мястэчках па-ранейшаму заставалася цэхавая арганiзацыя рамеснiкаў. Вярхушку ган-длёвага насельнiцтва складала купецтва.
Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, дзе ўвесь працэс вытворчасцi тавараў ад пачатку да канца адбываўся ўручную, на чале i з удзелам самога ўладальнiка – майстра, ману-
фактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу, якiя самi не выраблялi тую цi iншую прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i рабочых. Па-другое, на гэтых прадпрыемствах узнiк падзел працы
iпачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi).
У60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля Ст. Аўгуста Панятоўскага галоўны упраўляючы эканомiямi Антонi Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi (15), фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, пан-чох, капелюшоў, экiпажаў i iнш.
Усё ж асноўную масу прамысловых тавараў па-ранейшаму выпускалi рамесныя майстэрнi, якiя захавалi свае замкнёныя цэхавыя структуры. Найбольш развiтымi з’яўлялiся прафесii метала- i скураапрацоўшчыкаў, затым краўцоў i будаўнiкоў.
Да канца ХVIII ст. колькасць гараджан складала 11% з 3, 6 млн. насельнiцтва Беларусi. Па некаторых звестках, у гэты час на Беларусi icнаваў 41 горад i 397 мястэчак агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал. Так, у Мiнску
ў1797 г. 5 794 жыхары. Па колькасцi дамоў i жыхароў ён саступаў Магiлёву i Вiцебску.
Уздыму эканомiкi спрыяла таксама некаторае ўпарадкаванне дзяржаўнага ладу. У 1760-70-х гг. былi праведзены адмiнiстрацыйныя рэформы, узмацнiўшыя апарат улады, нагляд за гандлем, фiнансы. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў “генеральную мытную пошлiну”, у тым лiку для шляхты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi працэнт значна абмяжоўваецца.
У1766 г. у ВКЛ уведзены адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi. Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагас-
падарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноўным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яўлялiся Гданьск, Крулявец, Вiльня. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi ў Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. У Гароднi, Кобрыне, Паставах пры мануфактурах адчыняюцца крамы.
Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трактаў, накшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага.
Па-ранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн былi рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам (1781-84 гг.)
У сярэдзiне ХVIII ст. у РП намецiўся пэўны эканамiчны ўздым, у тым лiку i на Беларусi. Па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi падаўляючай часткi насельнiцтва – прыгоннага сялянства. У нетрах феадальнага грамадства сталi зараджацца новыя пласты насельнiцтва – прамысловая буржуазiя i наёмныя рабочыя. Але iх роля ў эканамiчныя i палiтычным жыццi яшчэ заставалася зусiм слабай.
Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.
Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу караля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць названыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць супрацьяго сазброяйуруках(рокаш), калi тойпарушыць“шляхецкiявольнасцi
Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржа-вы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачынаюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна-дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш.
У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання пра-ва “лiберум вета”. Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаў-нага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў.
Вiдавочна, што суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай РП i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон РП заняў Аўгуст III, такi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю. Натуральна, што менавiта ў гэты час узмацнiлася шляхецкая анархiя, а пасля яго смерцi ў 1763 асаблiва актывiзавалася мiжусобная барацьба памiж Патоцкiмi i Бранiцкiмi, памiж Ра-дзiвiламi i Чартарыскiмi. Апошнiх падтрымала Расiя. Характэрна таксама, што i чарговы кароль быў абраныпрывызначальнай ролi Расii, дакладней яе армii.
Такiм чынам, у вераснi 1764 г. на элекцыйным сейме каралём РП быў абраны не швед або немец, як раней, а ўраджэнец маёнтка Волчын Берасцейскага павета, стольнiк ВКЛ Cтанiслаў Панятоўскi, якi пры каранацыi набыў яшчэ iмя Аўгуст IV.
5. Паглыбленне крызісу Рэчы Паспалітай і тры яе падзелы. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
Пэўныя шляхецкiя пласты грамадства РП усведамлялi пагрозу працяглага палi-тычнага крызiсу краiны, свавольства магнатаў, пэўнай рэгiянальнай адасобленасцi i г. д. Менавiта таму сейм прадпрымаў захады па эканамiчнай стабiлiзацыi РП, у тым лiку за кошт абмежавання права liberum veto пад час галасаванняў па гаспадарчых пы-таннях. Можна меркаваць, што менавiта стабiлiзацыйныя тэндэнцыi выклiкалi трыво-гу Расii i Прусii i абумовiлi iх умяшанне ва ўзнiкшую праблему аб дысiдэнтах.