Асаблiвасцi буквара А. Клышкі [7]:
. Паслядоўнасць у размеркаванні гукаў і літар для вывучэння вызначана з улікам прынцыпу частотнасці моўных адзінак. Частыя літары дадзены ў пачатку, рэдкія ў канцы, астатнія размешчаны паміж гэтымі дзвюма палярнымі групамі. Захаванне прынцыпу частотнасці гукаў і літар дае магчымасць значна павысіць якасць тэкставага матэрыялу ўжо на самых ранніх стадыях навучання і тым самым стварыць спрыяльныя ўмовы для паспяховага развіцця мовы і мыслення вучняў.
2. Функцыянальнае размеркаванне матэрыялу для гукавога аналізу, для чытання, для развіцця мовы.
3. Прымяненне графічных схем-мадэлей сказаў і слоў. На першых кроках навучання схемы выкарыстоўваюцца для таго, каб увесці дзяцей у гукавую матэрыю мовы, затым служаць апорай пры выдзяленні з зыходных слоў вывучаемых гукаў, з'яўляюцца сродкам кантролю за аналізам пры пісьме, друкаванні і рабоце з разразной азбукай, а таксама адыгрываюць ролю своеасаблівага пасрэдніка пры перакладзе графічнага слова (надрукаванага, напісанага) у слова вымаўленчае, г. зн. пры чытанні. Выкарыстанне схем на розных этапах урока на працягу ўсяго перыяду навучання грамаце з'яўляецца важнай умовай развіцця ў вучняў фанематычнага слыху, умення рабіць, склада-гукавы аналіз вымаўленчага слипа, авалодання прадуктыўнымі спосабамі чытання (па дапаможных адзінках чытання, плаўна па складах, цэлымi словамі і словазлучэннямі).
. Шырокае выкарыстанне дзіцячага фальклору (казкі, загадкі, прыказкі, скорагаворкі, лічылкі) і матэрыялу для моўных гульняў (лато, рэбусы, «рассыпаныя» словы, «ланцужкі» слоў і інш.). Галоўнае прызначэнне гэтага матэрыялу - спрыяць выхаванню любві і павагі да роднага слова, служыць развіццю мовы і мыслення вучняў.
. Увядзенне прапедэўтычных элементаў граматыкі, словаўтварэння, арфаграфіі, лексікалогіі. Так, яшчэ не не ведаючы спецыяльных правіл, вучні практычна засвойваюць шэраг арфаграм (вялікая літара ў пачатку сказа, ва ўласных імёнах, прасцейшыя выпадкі раздзельнага напісання прыназоўнікаў, напісанне парных па звонкасці-глухасці зычных, абазначэнне мяккасці зычных). Чытаючы і аналізуючы тэкставы матэрыял, дзеці выконваюць слоўнікавыя практыкаванні: слоўнікава-лагічныя (на абагульненне, групоўку, суаднясенне частак і цэлага, на выключэнне прадмета з рада падобных прадметаў і інш.), практыкаванні ў тлумачэнні значэння слоў, назіранні за антонімамі, за амонімамі, за мнагазначнасцю слоў. Усё гэта ў значнай меры садзейнічае развіццю моўнага чуцця школьнікаў. Гэтая ж мэта ставіцца пры рабоце з рэбусамі, скорагаворкамі, гульнямі ў літары, склады, словы, пры правядзенні практыкаванняў са сказамi і звязнай мовай.
. Наяўнасць багатага матэрыялу для дыферэнцыраванага і індывідуальнага падыходу пры навучанні чытанню, спалучэння на занятках агульнакласнай, групавой і індывідуальнай работы з улікам псіхалагічных асаблівасцей дзяцей і ўзроўню іх падрыхтаванасці да школы.
. Строгае захаванне такога прыпцыпу, як тэматычнае адзінства кожнай старонкі і ідэйна-тэматычная цэласнасць усяго падручніка. Праз падручнік чырвонай ніткай праходзяць такія тэмы, як прырода нашай краіны, праца дарослых і дзяцей, школа, сям'я, таварышы, лепшыя прадстаўнікі беларускага народа, наша Радзіма і інш. Буквар - своеасаблівае акно ў навакольны свет.
Прынцыпы навучання грамаце па буквару А.Клышкі[8]:
– першаснае вывучэнне зычных (але вывучэнне зычных на першым часе тут абмежавана дзесяццю зычнымі літарамі). Гэта дазваляе вучням куды раней перайсці да чытання тэкстаў;
– пасля галоснай а наступныя я, у, i ўводзяцца напачатку проста як найбольш частотныя словы (займеннiк, прыназоўнік, злучнік - вядома ж, без гэтых тэрмінаў). I толькі пасля, замацаваўшыся, яны ўвойдуць у сістэму адкрытага склада ЗГ (зычны + галосны);
– потым будзе чытанне складоў i слоў на у, на о i г.д. I кожны раз з уключэннем раней вывучаных тыпаў складоў. Такім чынам, «Буквар» па-ранейшаму пабудаваны як разгорнутая складовая табліца.
Новая адметнасць буквара А. Клышкі - «клавішы». Карыстаючыся “клавішам”, першакласнік вучыцца аналізаваць слова, дыктаваць сабе паслядоўна склады. Бо, пішучы ў сшытку, дзе рука занята канфігурацыяй канкрэтнай літары, вучань міжволі збіваецца на палітарнасць. Адсюль магчымыя прoпycкi галосных, перастаноўка літар. Праз «клавішы» дзесяці зычных, а пасля з далучанаю да ix складовай «клавіятураю» можна адпрацоўваць напісанне складамі, трывала аналітычна «запісваць» збег зычных у складзе.
У буквары А. Клышкі шмат старонак адведзена розным практыкаванням, якія вучаць першакласнікаў пільна ўглядацца ў слова, умець адрозніваць яго ад іншых 5 падобных слоў, што розняцца толькі адною літараю. На старонцы 74 даецца 20 слоў тыпу рос - рост, на старонцы 75 яшчэ 22 словы, якія розняцца пачатковымі зычнымі (тыпу бор - збор), на старонцы 89, якая знарок называецца «Што можа зрабіцъ адна літара», ідуць ужо словы са збегам зычных у пачатку, сярэдзіне i на канцы слоў.
Вельмі карысным для першакласнікаў з’яўляецца заданне «Знайдзіце слова...». Праз заданні «Знайдзі слова...» першакласнік вучыцца бачыць яго цэласна, суадносіць вобраз, які на слыху, са зрокавым літарным, які ён толькі што з настаўнікам уважліва аналітычна-сінтэтычна прачытаў.
Адзначым, што ў метадыстаў - аматараў паскладовага чытання - няма тэорыі, як пераходзіць ад складовага да чытання цэлымі словамі. Гэта пушчана на самацёк. У буквару А. Клышкі праводзіцца мэтанакіраваная праца. Пры вывучэнні літар настаўнік звяртае ўвагу вучняў, што найбольш інфармацыйная ў ix верхняя частка, хоць ёсць некалькі літар, якія розняцца элементам, што выступае ніжэй радка. На букварных старонках даецца параўнанне слоў з падобнымі элементамі, прыводзіцца апазнавальная даўжыня слова, яго пачатковыя i канцавыя літары. I кожнае запісанае вучнямі на «клавішах» слова настаўнік тут жа друкуе на дошцы: каб яно цэласна, а не па складах успрымалася вучнямі. I адразу ж замацоўваецца неадменнае правіла: пішучы, дыктуем сабе словы па складах, а чытаем, як гаворым, цэласна.
У гэтым шэрагу як вельмі важнае, скіраванае на цэласнае ўспрыняцце, стаіць заданне «Знайдзі слова...». Такія заданні - гэта адначасова i навучанне ціхаму чытанню. А яму абавязкова трэба вучыць. Бо яно непараўнана больш запатрабавана ў жыцці i нават у школе - у сярэдніх i старшых класах.
Акрамя навучальнага матэрыялу, буквару А. Клышкі змяшчае вялікую колькасць гульняў. Ужо з першымі 10 зычнымі літарамі - 4 рэбусы. Яны i далей праходзяць, разнастаячыся (рэбусы з лічбaмi: 7кi, с3ж, ве3к i г.д.). Тут i літары, якія служаць пасадачнай пляцоўкаю для верталётаў i якія садзяцца ў вагоны, утвараючы словы... Тут i «рагатыя» словы з часткаю рог (пipoг, парог, рогат i г.д.), або «вароніны» словы з кар (карта, токар, каравай i г.д.), ці «жабчыны» словы з ква (квас, буквар, морква i г.д.). Тут загадкі, лічылкі, языкаломкі, прыказкі, прымаўкі, народныя прыкметы.
Прааналізаваўшы дыдактычны матэрыял, што прапаноўвае метадыст на старонках буквара, можам зрабіць выснову, якім бачыць А.Клышка ход урока:
) спачатку тэкст чытае настаўнік;
) потым настаўнік i вучні чытаюць сказы;
) вучань практыкуецца ў цэласным чытанні слоў у сказе («Знайдзі слова...»), пасля чаго сказ чытаецца самім вучнем;
) цэласнае чытанне тэксту caмiмi вучнямі.
Аздабленне і ілюстрацыйны бок буквару А.Клышкі знаходзіцца на вельмі высокім узроўні. Усе ілюстрацыі вялікага памеру, яркія, прыгожыя. Адзначым, што буквар - першае свядомае далучэнне дзіцяці да роднай мовы. I найзапаветнейшае жаданне аўтара - даць вартасныя тэксты, у якіх жыла б наша мова i якія маглі б вытрымаць шматразовае чытанне ix на ўроку. Каб навучанне грамаце абавязкова суадносілася з эстэтыкаю роднага слова.
Калі гаварыць пра ўдасканальванне працэсу навучання грамаце ў
школах Беларусі, то трэба адзначыць, што ў наш час па заданні Міністэрства
адукацыі рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца удакладненне праграмы па навучанні
грамаце, распрацоўваюцца адпаведныя канцэпцыя і стандарт. Удасканальваюцца і
падручнікі. У прыватнасці, А. Клышка вядзе дапрацоўку буквароў з улікам заўваг
і пажаданняў настаўнікаў-практыкаў і бацькоў першакласнікаў (гэта датычыцца
парадку вывучэння літар, аб’ѐму і характару матэрыялу для чытання на
старонках буквара). У школах з рускай мовай навучання разам з букваром А.
Клышкі выкарыстоўваецца буквар Надзеі Аляксееўны Сторажавай (дарэчы, настаўнікі
са стажам памятаюць яе папярэдні буквар, які выдаваўся ў 80-90-е гг.) [15]. Буквар Н. Сторажавай пабудаваны на
аснове склада-гукавога метаду навучання грамаце, распрацаванага беларускім
вучоным А.П. Шанько. Гэты метад шырока выкарыстоўваецца ў Рассійскай Федэрацыі
(у прыватнасці, ѐн рэалізаваны ў буквары В. Гарэцкага і В. Кірушкіна).
Навучанне пачынаецца, я к і ў буквары А. Клышкі, з азнаямлення з асноўнымі
моўнымі паняццямі (слова, сказ, склад, гук), з навучання дзяцей іх
элементарнаму аналізу. Аднак, Н. Сторажава прапануе знаѐміць дзяцей
спачатку з галоснымі гукамі, іх літарнымі абазначэннямі і правіламі
выкарыстання галосных літар пасля цвѐрдых і мяккіх зычных; навучаць
знаходзіць у словах галосныя; засвойваць цвѐрдыя і мяккія зычныя ў
спалучэнні з усімі галоснымі. Такім чынам, спачатку дзеці вывучаюць 5 галосных
літар (а, о, и, ы, у), а затым знаѐмяцца з зычнымі і астатнімі галоснымі.
Кожная літара вывучаецца як знак для абазначэння пэўнай фанемы (фанем) на
пісьме. Парадак азнаямлення з літарамі выбраны Н. Сторажавай на аснове прынцыпу
частотнасці іх выкарыстання ў рускай мове. Прадугледжваецца фарміраванне ў
вучняў арыенціроўкі на галосныя літары і фанемы (ажыццяўляецца апора на
пазіцыйны прынцып чытання). Але калі А. Клышка вучыць чытаць прамы склад ―па падабенству, то Н. Сторажава
папярэдне знаѐміць вучняў са зліяннем зычнага з галосным у прамым
складзе, а далей вучыць бачыць галосную літару пры чытанні склада-зліяння.
Матэрыял буквара пабудаваны так, што тэхніка чытання і яго свядомасць
фарміруюцца паралельна. Падабраны разнастайныя па змесце даступныя для шасцігадовых
вучняў тэксты для чытання (творы вуснай народнай творчасці, апавяданні і вершы
рускіх і беларускіх класікаў, сучасных пісьменнікаў). Буквар прадстаўлены ў
комплексе з пропісямі і метадычным дапаможнікам для настаўніка. Свой уклад у
развіццѐ беларускай букварыстыкі унесла Е.Г. Шылец. Ёю створаны падручнік
для беларускамоўных класаў, якія працавалі па праграме развіццѐвага
навучання, ― Лемантар. Аднак ѐн быў выдадзены як пробны на
няякаснай паперы і ў чорна-белым варыянце. Безумоўна, настаўнікам-практыкам
хочацца, каб на рынку адукацыйных паслуг з’явіліся альтэрнатыўныя і варыятыўныя
падручнікі па навучанні грамаце (асабліва гэта датычыцца беларускамоўных школ).
Гэта дасць магчымасць настаўніку і бацькам выбіраць той буквар, які дазваляе
педагогу праявіць свой індывідуальны падыход да рашэння вучэбных задач, а
бацькам задаволіць попыт на пэўныя адукацыйныя паслугі.
.3 Вывучэнне карыстання беларускіх азбук на 1-й ступені
агульнай сярэдняй адукацыі
Навучанне ў школе пачынаецца з элементарнага чытання і пісьма. Чытанне і пісьмо - віды маўленчай дзейнасці чалавека, а навыкі чытання і пісьма - гэта маўленчыя навыкі.
Яны (навыкі) фарміруюцца ў непарыўным адзінстве з іншымі відамі маўленчай дзейнасці - з вуснымі выказваннямі, са слыхавым успрыманнем чужога маўлення, з унутраным маўленнем. Маўленчая дзейнасць немагчыма і губляе ўсякі сэнс без патрэбнасці (матыву). Таму навучанне элементарнаму чытанню і пісьму і развіццѐ гэтых уменняў павінна будавацца так, каб дзейнасць школьнікаў была выклікана матывамі і патрэбнасцямі, зразумелымі дзецям. Вядома, вучні павінны ўсведамляць і далѐкую мэту - навучыцца чытаць, але неабходнай з’яўляецца і бліжэйшая мэта: прачытаць адгадку да загадкі, даведацца, што напісана пад малюнкам і г.д. Разуменне дзецьмі таго, што яны чытаюць і пішуць, - гэта таксама важная ўмова паспяховага навучання грамаце. Навучанне грамаце прадугледжвае разнастайныя віды маўленчай і разумовай дзейнасці: жывыя гутаркі, апавяданні, назіранні, пераказы, дэкламацыі і г.д. Навык не можа быць сфарміраваны без шматразовага паўтарэння дзеянняў. Таму пры навучанні грамаце трэба многа чытаць і пісаць. Змена сітуацый і зместу ў паўторных дзеяннях спрыяе замацаванню навыку, развівае здольнасць пераносу дзеянняў. У чым жа сутнасць чытання, які яго механізм? Уся інфармацыя, якой чалавек карыстаецца ў сваѐй дзейнасці, закадзіраваная; г.зн., што кожнай адзінцы значэння адпавядае ўмоўны знак, або кодавая адзінка. У вусным маўленні выкарыстоўваецца гукавы код, або наша гукавая мова, у якой значэнне кожнага слова закадзіравана ў пэўным комплексе гукаў мовы; на пісьме выкарыстоўваецца іншы код - літарны, у якім літары суадненсены з гукамі першага, вуснага, гукавога кода. Пераход з аднаго кода на другі называецца перакадзіраваннем. Механізм чытання заключаецца ў перакадзіраванні друкаваных (або пісьмовых) знакаў і іх комплексаў у сэнсавыя адзінкі, у словы. Пісьмо ўяўляе сабой працэс перакадзіравання сэнсавых адзінак нашага маўлення ва ўмоўныя знакі або іх комплексы, якія могуць быць напісаны або надрукаваны. Перакадзіроўка з’яўляецца галоўным прадметам методыкі навучання грамаце. Прамая перакадзіроўка і адваротная (г.зн. пісьмо і чытанне) павінны чаргавацца і ісці паралельна. [3]
Буквар - першы падручнік для шасцігадовых дзяцей. Таму да яго прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. Ён павінен быць маляўнічым, бездакорным з пункту гледжання паліграфіі, цікавым, прывабным для дзяцей. Навучанне грамаце ў школах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца па ― Буквары Анатоля Канстанцінавіча Клышкі [7]. А. Клышка стварыў новы буквар у 90-е гг. ст. і рэалізаваў у ім уласна распрацаваны арыгінальны метад. Змест навучання грамаце па гэтым метадзе пабудаваны так, каб уся сістэма зычных гукаў і літар паўстала перад вучнямі раней за галосныя. На фоне засвоеных зычных гукаў і адпаведных літар у першакласнікаў фарміруецца ўсведамленне галосных у складзе і прамога склада (ЗГ) як непарыўнага адзінства зычнага і галоснага. Па задуме аўтара, папярэдняе вывучэнне ўсіх зычных літар дазваляе вучням хутка авалодаць чытаннем прамых складоў і слоў з іх з кожнай вывучаемай літарай ―па падабенству [7, с.58, 61]. Таму буквар А. Клышкі пабудаваны як разгорнутая складовая табліца, у якой прадстаўлены склады на адзін галосны. Працэс навучання грамаце звычайна падзяляецца на 2 перыяды - падрыхтоўчы і асноўны (часам выдзяляецца яшчэ і заключны), а кожны з перыядаў на некалькі паслядоўных этапаў - ступеней. Падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце па буквары А. Клышкі складаецца з трох ступеняў (1 - бязлітарная, 2 - вывучэнне 19 зычных літар, 3 - вывучэнне галосных літар). Бязлітарная ступень: дзеці да знаѐмства з літарамі авалодваюць такімі важнымі паняццямі як мова, сказ, слова, гук, зычныя гукі, цвѐрдыя і мяккія зычныя гукі; абапіраючыся на ўмоўныя графічныя схемы, яны аналізуюць сказы, словы, набываюць неабходныя для гэтага ўменні, вучацца свядома аперыраваць засвоенымі тэрмінамі, удакладняюць і ўзбагачаюць свой слоўнік і мову ў цэлым. [7, с.6, 9]. На ўроках пісьма ў гэты час дзеці практыкуюцца ў напісанні розных ліній, фігур, узораў, што спрыяе ўмацаванню кісці рукі, развіццю вокамера, дазваляе знаходзіць у пропісі і сшытку рабочы радок, устанаўліваць адлегласці паміж асобнымі лініямі. У моўную практыку ўводзіцца неабходная для навучання пісьму тэрміналогія (ніжняя лінейка, верхняя лінейка, прамая лінія, авал і г.д.), засвойваюцца правілы правільнай пасадкі пры пісьме, удасканальваюцца засвоеныя на ўроках чытання ўменні аналізаваць мову. [8 с.4, 6]. Урокі на другой ступені падрыхтоўчага перыяду прысвечаны вывучэнню зычных гукаў і літар. [7, с.19]. Па прадметных малюнках у словах выдзяляюцца цвѐрдыя і мяккія зычныя гукі. Дзеці практыкуюцца ва ўспрыманні выдзеленых гукаў на слых, вызначаецца месца гука ў слове. Вучні знаѐмяцца з літарамі для абазначэння ахарактарызаваных гукаў. Па прадметных малюнках і схемах слоў (у якіх запісаны вывучаныя зычныя) дзеці чытаюць словы. Па сюжэтных малюнках вучні з дапамогаю настаўніка (па пытаннях) складаюць звязныя апавяданні, выдзяляюць у іх сказы, аналізуюць іх. [7, с.20]. Калі на букварнай старонцы маецца матэрыял для параўнання, абагульнення, групоўкі, даюцца заданні на выкананне слоўнікава-лагічных практыкаванняў. [7, с.22 грыбы, цацкі] Прыцягваецца ўвага дзяцей да з’яў мнагазначнасці, аманіміі і антаніміі (лісічкі). Выкарыстоўваюцца разнастайныя дыдактычныя гульні: разгадванне рэбусаў, завучванне скорагаворак і г.д. На ўроках пісьма дзеці вучацца друкаваць і пісаць маленькія і вялікія літары, практыкуюцца ў напісанні літар на аднолькавай адлегласці адна ад другой. [8, с.16]. Урокі чытання на гэтай ступені апярэджваюць урокі пісьма і не ідуць паралельна ім. На трэцяй ступені падрыхтоўчага перыяду дзеці знаѐмяцца са складам, націскам, з галоснымі літарамі, прычым галосныя вывучаюцца парна (а-я, у- ю,о-ѐ, э-е, і-ы).
Урокі чытання ў многім аналагічныя папярэднім. Дзеці чытаюць спалучэнні галосных, невялічкія сказы. [7, с.51] На ўроках замацавання і паўтарэння ўзмацняецца работа класіфікацыйнага характару (называюцца галосныя гукі і адпаведныя ім літары, называюцца зычныя гукі і адпаведныя ім літары) і супастаўленне блізкіх па артыкуляцыі гукаў, якія дзеці блытаюць пры вымаўленні ([с]-[ш], [р]-[л], [ж]-[з] і г.д.). На ўроках пісьма праводзіцца работа, блізкая той, якая мела месца на папярэдняй ступені. Дзеці знаѐмяцца з правілам ―склады і словы пішы, не адрываючы ручкі і арфаграфічным правілам аб ужыванні вялікай літары. Пры спісванні сказаў вучні даведваюцца аб ролі знакаў прыпынку ў канцы сказаў. Практыкаванні ў пісьме спалучаюцца з працай на наборным палатне. Дзеці вучацца спісваць з друкаванага тэксту. Асноўнае месца займае спісванне з прагаворваннем і каменціраваннем. Урокі чытання і пісьма на гэтай ступені ідуць паралельна, падмацоўваючы адно аднаго. Да канца падрыхтоўчага перыяду вучні павінны ўмець адрозніваць любы з галосных і зычных гукаў у складзе слоў, якія прапануюцца ім для аналізу [8, с.44, 45]. Асноўны перыяд у навучанні грамаце складаецца з 2 ступеняў. 2-я ступень - заключны (паслябукварны перыяд). Работа на кожнай з іх мае свае асаблівасці: ускладняюцца матэрыялы і характар склада-гукавога аналізу, павышаецца ўзровень сфарміраванасці навыку чытання, паглыбляецца сэнсавы разбор прачытанага. На першай ступені работа на ўроках навучання грамаце ўступае ў якасна новую стадыю: ідзе навучанне чытанню складоў ЗГ па складовых табліцах, дзеці дагаворваюць словы, чытаюць словы, сказы, тэксты. Складаюць словы з рассыпаных складоў, будуюць сказы, прыдумваюць апавяданні па малюнках, разгадваюць рэбусы, гуляюць у іншыя дыдактычныя гульні. [7, с.103] Потым школьнікі знаѐмяцца з гукамі [й], ь, [ў], [дз], [дж]. Павялічваецца аб’ѐм тэкстаў, на адной старонцы часта даецца некалькі тэкстаў, усѐ часцей уключаюцца прыказкі, загадкі, вершы. Заняткі прысвячаюцца:
) удасканаленню тэхнікі чытання;
) стварэнню ў дзяцей пэўных фанетычных абагульненняў пра парныя глухія і звонкія зычныя і на аснове гэтага захаванню пры чытанні шэрагу арфаэпічных нормаў;
) ажыццяўленню арфаграфічнай прапедэўтыкі (праводзяцца назіранні над правапісам глухіх і звонкіх зычных, фарміруецца ўяўленне аб праверачных словах);
) практычнаму знаѐмству з некаторымі жанрамі мастацкіх твораў;
) далейшаму ўдасканаленню вуснага звязнага маўлення вучняў, узбагачэнню і актывізацыі слоўніка.