А вы любіце глядзець тэлеперадачы?
- А якія перадачы вы любіце глядзець?
Сёння мы будзем самі ўдзельнічаць у тэлеперадачы “У свеце цікавага”. У нашай студыі ўстаноўлены скрытыя камеры, якія будуць здымаць перадачу, а за нашай працай будуць сачыць Мудрэйшая сава, якая будзе вырашаць, ці можна будзе тэлеперадачу паказаць другім гледачам. А таксама за нашай працай будуць назіраць вопытныя прадзюсары, і калі ваша праца ім спадабаецца, то ў будучым яны змогуць з вамі працаваць далей.
2. Актуалізацыя апорных ведаў
- Мы пачынаем, і нашыя пытанні да прысутных удзельнікаў.
Ø На якія групы дзеляцца ўсе гукі?
Ø Колькі мы ўжо вывучылі галосных гукаў?
Ø Колькі галосных літар?
Ø Назавіце хітрую галосную літару?
Ø Чаму яе называюць хітрай?
Ø На якія групы дзеляцца зычныя гукі?
Ø Назавіце гукі, якія ў беларускай мове абазначаюць толькі адзін гук - цвёрды?
- Каб не забыцца, што адбываецца ў нашай студыі, зараз
кое-што запішам. Я буду загадваць вам загадкі, а адгадкі будзем запісваць на
дошцы і ў сшытачках.
У рыжай разбойніцы
Хвост, як мятла.
Ад кары ўцякла -
Сляды замяла. (Ліса)
Я зацвітаю кожным летам
Не пышным -
Ледзь прыкметным цветам.
Але як толькі зацвіту,
Дык пчолы чуюць за вярсту. (Ліпа)
Сярэбранай стужкай
Змяя выпаўзае,
Паўзе па лагчынах
Ды ў мора ўпадае. (Рака)
А Мудрэйшая сава ў нашай студыі назірае за нашай працай. Як пішам, мы паказалі, а цяпер пакажам, як чытаем.
Чытанне складовай табліцы
3. Праца над новай тэмай
- Мы працягваем перадачу “У свеце цікавага”. На вашу працу Мудрэйшая сава ўжо заўважыла, а цяпер я хачу звярнуць увагу на сябе. Я раскажу невялічкую гісторыю пра аднаго звярка. Пра якога, вы здагадаецеся.
У светлым сасновым лесе, дзе кожны дзень спяваюць свае вясёлыя песенькі птушкі і звяры сябруюць адзін з адным і кожны вечар збіраюцца вадзіць карагоды, стаяла прыгожая хатка. Каля яе расло вельмі шмат кветак. Але самымі прыгожымі з іх былі хрызантэмы. Гаспадар хаткі - невялічкі звярок, вельмі запаслівы. Бывала, ідзе па сцяжынцы, песеньку спяваючы, убачыць жытнёвае зярнятка, і кладзе яго…, не, не ў торбачку, а за шчаку! Ідзе далей, убачыць семку ад сланечніка, і кладзе яе…, не, не ў торбачку, а зноў за шчаку! Так і прыходзіць у сваю хатку з вялікімі-вялікімі шчакамі, за якімі вельмі шмат прынёс сабе ежы.
Пра якога звярка я расказала? Па чым вы здагадаліся?
- Падзяліце слова хамяк на склады. Колькі складоў?
Выдзяліце першы гук. Які ён?
Дзе жыў хамяк?
Падзяліце слова хатка на склады. Колькі складоў?
А якія кветкі раслі каля хаткі хомкі?
Які першы гук?
Вывад: усе словы пачынаюцца з гука [х]. Гэта цвёрды гук. А прыдумайце яму ў пару мяккі гук.
Прыдумайце словы з мяккім гукам [х’].
Сёння на ўроку мы пазнаёмімся з гукамі [х] і [х’], а таксама з літарай, якая іх абазначае. І навучымся пісаць маленькую літару х.
4. Фізхвілінка
- Змарыліся? Адпачнём!
Хомка-хомка, хамячок,
Паласаценькі бачок.
Хомка раненька ўстае
Шчочкі мые,
Шыйку трэ.
Падмятае хомка хатку
І выходзіць на зарадку.
-2-3-4-5!
Хомка хоча моцным стаць!
5. Праца па буквары
- Мы працягваем працу ў студыі. А вы ведаеце, што самае цікавае пазнаецца з кніг? Адкрыйце буквары на старонцы 37.
- Гукі [х] і [х’] на пісьме абазначаюцца літарай Х (ха). Усе разам назавём літару.
Літара Х друкаваная вялікая і маленькая аднолькавыя, адрозніваюцца толькі памерам.
На што падобна літара Х? Дзе яе можна сустрэць?
Давайце паспрабуем прачытаць словы з новай літарай. Яшчэ раз успомнім, якія яна гукі можа абазначаць?
Малюнак 1.
Хлопчык трымае вялікі арбуз. Што яё кажа? Прачытайце пад малюнкам.
Малюнак 2.
Кавун быў настолькі цяжкі, і што здарылася? Так, хлопчык выпусціў яго з рук. І што ён сказаў? Прачытайце пад малюнкам.
Чытанне складоў і слоў пад літарай
6. Фізвілінка для вачэй
- Малайцы. А наша перадача працягваецца.
7. Праца ў пропісях
- З літарай Х мы ўжо пазнаёміліся. Цяпер будзе вучыцца пісаць маленькую літару х.
Ø З якіх элементаў складаецца літара х?
· Паказ напісання літары на дошцы.
· Пісьмо ў паветры.
· Пісьмо ў пропісях.
Ø Літару х навучыліся пісаць, цяпер будзем вучыцца злучаць яе з другімі літарамі.
Ø Пісьмо слоў.
8. Вынік урока
- З якімі гукамі пазнаёміліся?
- Якой літарай абазначаюцца гэтыя гукі?
Наша тэлеперадача “У свеце цікавага” падышла да канца. Мудрэйшая сава вам дзякуе і ўручае медалі за ўдзел у тэлеперадачы. Але так як яна Мудрэйшая Сава, медалі з сэрпрызам, дома падумайце, якія словы яна зашыфравала на зваротнай старане медаля.
Урок закончаны.
.3 Вынікі даследвання
Тэарэтычныя звесткі абусловілі правядзенне опытна-эксперыментальнага даследвання. У Шамаўшыцкай КПК ДС-СШ у 1 “А” класе было праведзена даследаванне: як прымяненне Буквара А. Клышкі ўплывае на тэхніку чытання навучэнцаў. Усяго ў апытанні ўдзельнічала 25 чалавек. Даследванне праводілася на пярыяд 2014-2015 навучальнага года.
Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.
Мы паставілі перад сабой наступную мэту даследавання: вывучыць асаблівасці навучання чытанню на беларускай мове з дапамогай сучасных беларускіх азбук.
У адпаведнасці з гэтым для кожнага этапу эксперыменту былі сфармуляваны задачы.
Задачы канстатуючага этапу эксперыменту:
• высветліць стан распрацаванасці праблемы выкарыстання на ўроках навучання грамаце Буквара Клышкі;
• вызначыць узровень навыку чытання да выкарыстання на ўроках навучання грамаце Буквара Клышкі.
Для рэалізацыі дадзеных задач была прааналізавана псіхолага-педагагічная і метадычная літаратура па тэме даследавання; зроблены аналіз азбук для малодшых школьнікаў, праведзены назірання за эксперыментальным класам, вызначаны узровень навыку і тэхнікі чытання.
Праверка навыку чытання паказала сярэдні ўзровень сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў 1 класа.
Вынікі прадстаўлены ў табліцы 1 і дыяграме 1.
Табліца 1
Узровень навыку чытання ў 1“А” классе на 1 чвэрць 2014-2015 навучальнага года
|
№ п\п |
Фамілія і імя |
Узровень навыку чытання |
|
1 |
Антонаў А. |
Нізкі |
|
2 |
Батраева Д. |
Нізкі |
|
3 |
Башлоўкін Д. |
Сярэдні |
|
4 |
Бялова В. |
Сярэдні |
|
5 |
Бабылёва Е. |
Высокі |
|
6 |
Габрыелян Г. |
Сярэдні |
|
7 |
Гаснікова М. |
Сярэдні |
|
8 |
Гарошка А. |
Высокі |
|
9 |
Гузаева Е. |
Высокі |
|
10 |
Двугрошэва М. |
Нізкі |
|
11 |
Кондрацьеў Д. |
Высокі |
|
12 |
Констанцінаў І. |
Высокі |
|
13 |
Капылоў В. |
Высокі |
|
14 |
Міхайлава В. |
Высокі |
|
15 |
Міхайлава І. |
Сярэдні |
|
16 |
Марозава А. |
Высокі |
|
17 |
Падгорны І. |
Нізкі |
|
18 |
Разін Н. |
Сярэдні |
|
19 |
Раманаў Д. |
Сярэдні |
|
20 |
Сініцына К. |
Высокі |
|
21 |
Сулейманаў Р. |
Высокі |
|
22 |
Сульёзнаў А. |
Сярэдні |
|
23 |
Цеплякова Ю. |
Сярэдні |
|
24 |
Фралоў Д. |
Сярэдні |
|
25 |
Шыршаева К. |
Сярэдні |
Дыяграма 1
Узровень навыку чытання ў 1 “А” классе на 1 чвэрць 2014 -
2015 навучальнага года.
Наступны этап - навучальны. Задачы навучальнага этапу эксперыменту:
• апрабаваць прымяненне Буквара А. Клышкі з мэтай павышэння ўзроўню навыку і тэхнікі чытання;
• абгрунтаваць выкарыстанне Буквара А. Клышкі.
У эксперыментальным 1 «А» класе намі былі праведзены ўрокі па Буквары А. Клышкі. Канспекты ўрокаў прадстаўлены ў главе 2.2.
Кантрольны этап эксперыменту заключаўся ў праверцы эфектыўнасці выкарыстання Буквара А. Клышкі.
Праверка навыку чытання паказала высокі ўзровень сфарміраванасці агульнавучэбных уменняў і навыкаў вучняў 1 класа, што сведчыць аб эфектыўнасці выкарыстання Буквара А. Клышкі.
Вынікі прадстаўлены ў табліцы 2 і дыяграме 2.
Табліца 2
Узровень навыку чытання ў 1“А” классе на 4 чвэрць 2014-2015 навучальнага года
|
№ п\п |
Фамілія і імя |
Узровень навыку чытання |
|
1 |
Антонаў А. |
Сярэдні |
|
2 |
Батраева Д. |
Сярэдні |
|
3 |
Башлоўкін Д. |
Сярэдні |
|
4 |
Бялова В. |
Высокі |
|
5 |
Бабылёва Е. |
Высокі |
|
6 |
Габрыелян Г. |
Высокі |
|
7 |
Гаснікова М. |
Высокі |
|
8 |
Гарошка А. |
Высокі |
|
9 |
Гузаева Е. |
Высокі |
|
10 |
Двугрошэва М. |
Сярэдні |
|
11 |
Кондрацьеў Д. |
Высокі |
|
12 |
Констанцінаў І. |
Высокі |
|
13 |
Капылоў В. |
Высокі |
|
14 |
Міхайлава В. |
Высокі |
|
15 |
Міхайлава І. |
Сярэдні |
|
16 |
Марозава А. |
Высокі |
|
17 |
Падгорны І. |
Высокі |
|
18 |
Разін Н. |
Высокі |
|
19 |
Раманаў Д. |
Сярэдні |
|
20 |
Сініцына К. |
Высокі |
|
21 |
Сулейманаў Р. |
Высокі |
|
22 |
Сульёзнаў А. |
Высокі |
|
23 |
Цеплякова Ю. |
Высокі |
|
24 |
Фралоў Д. |
Высокі |
|
25 |
Шыршаева К. |
Сярэдні |
Дыяграма 2
Узровень навыку чытання ў 1 “А” классе на 4 чвэрць 2014-2015
навучальнага года.
Вынікі да другой главы
Такім чынам, мэта, якую мы паставілі ў пачатку даследвання:
вывучыць асаблівасці навучання чытанню на беларускай мове з дапамогай сучасных
беларускіх азбук, цалкам дасягнута. Аб гэтым сведчыць высокі узровень навыку
чытання першакласнікаў.
ЗАКЛЮЧЭННЕ
Стварэнне ўпарадкаванай славянскай азбукі адносіцца да 862 г. ці 863 г. Яна была створана братамі Кірылам і Мефодзіям. Славянская азбука была была пабудавана ў асноўным на грэчаскам статутным пісьме з дабаўленнем адмысловых літараў, якія перадавалі спецыфічныя для славянаў гукі. Варта адзначыць, што ўвядзенне адмысловай азбукі для славян адыграла выключна станоўчую ролю [2].
Па-першае, славяне атрымалі хрысціянскія кнігі на роднай мове. Што прывло да таго, што богаслужэнне у славянскіх царквах вялося на роднай мове. Зразумела, што гэта спрыяла культурнаму развіццю славянскага рэгіёна.
Па-другое, з увядзеннем славянскай азбукі рэзка павялічыў шанец хуткага давучэння славянаў да культурнай сусветнай скарбніцы [2].
Азбука - першы падручнік для шасцігадовых дзяцей. Таму да яго прад’яўляюцца павышаныя патрабаванні. Ён павінен быць маляўнічым, бездакорным з пункту гледжання паліграфіі, цікавым, прывабным для дзяцей. Навучанне грамаце ў школах з беларускай мовай навучання ажыццяўляецца па ― “Буквары” Анатоля Канстанцінавіча Клышкі [7], а ў школах з рускай мовай навучання карыстаюцца “Букваром” Сторажавай Надзеі Аляксееўны [15].
У выніку сваёй работы мы дасягнулі пастаўленых у пачатку даследвання задач: прааналізавалі метадычную, гістарычную літаратуру па дадзенай тэме; правялі опытна-даследчую работу па тэме, распрацавалі і правялі ўрокі з прымяненем “Буквара” А. Клышкі; зрабілі вынікі аб эфектыўнасці выкарыстання сучасных беларускіх азбук.
У Шамаўшыцкай КПК ДС-СШ у 1“А” класе было праведзена даследаванне: як прымяненне Буквара А. Клышкі ўплывае на тэхніку чытання навучэнцаў. Усяго ў апытанні ўдзельнічала 25 чалавек. Даследванне праводілася на пярыяд 2014-2015 навучальнага года.
Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.
Пры рэалізацыі задач канстатуючага эксперыменту была прааналізавана псіхолага-педагагічная і метадычная літаратура па тэме даследавання; зроблены аналіз азбук для малодшых школьнікаў, праведзены назірання за эксперыментальным класам, вызначаны узровень навыку і тэхнікі чытання.