На ўроках пісьма, апрача засваення напісання літар, слоў, складоў, усѐ больш увагі ўдзяляецца фанетычным і арфаграфічным супастаўленням (воды - вада, каса - каза, лес - лез), азнаямленню з арфаграфічнымі правіламі (ужыванне вялікай літары ў мянушках жывѐл, у назвах гарадоў), працягваецца засваенне некаторых ―слоўнікавых слоў. [8 с.14]. Больш шырока выкарыстоўваюцца, апрача спісвання, розныя віды дыктантаў: зрокава-слыхавы, зрокавы, слыхавы. Усѐ большае месца пачынаюць займаць творчыя працы: дагаворванне і запіс незакончаных сказаў, складанне і запіс словазлучэнняў, сказаў. На другой ступені (паслябукварны перыяд) навучанне чытанню набывае новы характар. Усе асноўныя віды работ на ўроку накіраваны на засваенне зместу тэксту. Усѐ часцей даюцца неадаптаваныя творы дзіцячых пісьменнікаў. Працягваюцца прапедэўтычныя назіранні над асобнымі арфаграфічнымі і арфаэпічнымі з’явамі. Заняткі ўсѐ больш набліжаюцца да тых, якія з’яўляюцца тыповымі для звычайных урокаў чытання ў 2-4 класах. [7 с.156] На ўроках пісьма праводзяцца фанетычныя, графічныя і арфаграфічныя назіранні (снег, парк, лук - люк). Значнае месца займаюць слыхавыя дыктанты. Праводзіцца паўтарэнне ўсіх вывучаных літар, якія групуюцца ў залежнасці ад сваѐй формы. Настаўнік праводзіць індывідуальную работу па папярэджанні і выпраўленні каліграфічных недахопаў. Ахарактарызуем больш падрабязна асноўныя віды заняткаў па навучанні грамаце. Паколькі ў аснове сучаснага метаду навучання грамаце ляжыць гукавы аналітыка-сінтэтычны метад, то асновай навучання грамаце з’яўляецца гук, а на ўроках праводзіцца гукавы аналіз слоў і складоў, гукавы сінтэз слоў і складоў, аналіз гукаў і іх артыкуляванне, праца над дыкцыяй, лагапелычная работа. Прыѐмы гукавога аналізу ў перыяд навучання грамаце:
. Выдзяленне слоў з маўленчай плыні (са сказа); выразнае вымаўленне асобнага слова; падзел слова на склады і выразнае вымаўленне складоў, якія ўваходзяць у яго; выдзяленне націскнога склада, вымаўленне слова з узмоцненым націскам, выразнае вымаўленне слоў па складах з выдзяленнем асобнага гука (шаррр).
. Выдзяленне новага гука. Вядома некалькі прыѐмаў першаснага выдзялення новага гука:
а) Выдзяленне са сказа гука-слова (і са сказа па малюнку ― Яблык і груша);
б) Прыѐм гукападражання (жжжжжук, жжжж);
в) Выдзяленне зычнага з закрытага склада (шааа-ррр);
г) Выдзяленне зычнага з адкрытага склада (Ссааа-ша);
д) Выдзяленне галоснага, які ўтварае цэлы склад (а-са);
е) Пералічванне слоў з аднолькавым пачатковым гукам (конь, камень);
ж) Дагаворванне слова (ле-с).
. Пералічванне гукаў у слове, іх паслядоўнае называнне, падлік колькасці гукаў у слове, вызначэнне характару сувязі паміж імі, складовага саставу.
. Супастаўленне, параўнанне слоў па гучанні і па напісанні асабліва эфектыўна пры знаѐмстве з парамі мяккіх-цвѐрдых, звонкіх-глухіх зычных.
. Аналіз утварэння гука, яго артыкуляцыі.
. Складанне табліц галосных і зычных гукаў і літар. а у о э ы в й л м н р ў б г д д з д ж з ж ь я ю ѐ е і п х т ц ч с ш ц к ф.
. Раздзяленне складзеных з літар разразной азбукі слоў на наборным палатне, на дошцы, што наглядна дэманструе вучням літарны і складовы састаў слова.
Прыѐмы гукавога сінтэзу ў перыяд навучання грамаце:
. Вымаўленне слова або склада, які папярэдне быў прааналізаваны, складанне яго з разразной азбукі; чытанне склада, слова.
. Утварэнне складовых табліц на аснове галоснага або зычнага; чытанне табліц; складанне табліц з літар разразной азбукі. а у о э ы я ю ѐ е і с са су со сэ сы ся сю сѐ се сі п па пу по пэ пы пя пю пѐ пе пі м ма му мо мэ мы мя мю мѐ ме мі т та ту то тэ ты н на ну но нэ ны ня ню нѐ не ні.
3. Чытанне слоў па падабенству (мама - Маша - Саша).
. Нарашчэнне галосных або зычных у пачатку або ў канцы слова (рот - крот).
. Дабаўленне гука ў сярэдзіне слова (плот - пілот).
. Перастаноўка гукаў (піла - ліпа).
. Перастаноўка складоў (мала - лама).
. Адкідванне гука або склада (машына - шына).
. Дабаўленне склада (наша - Наташа).
Важнай умовай паспяховасці навучання грамаце з’яўляецца дыферэнцыраваны падыход да вучняў, якія прыйшлі ў 1 клас. Дыферэнцыраваны падыход пры навучанні грамаце абумоўліваецца двума прычынамі:
) ѐн забяспечвае трываласць засваення матэрыялу, дапамагае ў ажыццяўленні прынцыпаў даступнасці, сістэматычнасці, індывідуальнага падыходу ў межах агульнакласнай работы;
) дзеці, якія прыйшлі ў 1 клас істотна адрозніваюцца па ўзроўні падыхтаванасці да чытання і пісьма.
Для ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу ў перыяд навучання грамаце клас умоўна падзяляецца на некалькі груп. Для кожнай групы вызначаюцца свае задачы і свая методыка дыферэнцыраванага навучання. Напрыклад, клас можна падзяліць на 5 груп:
група - дзеці, якія чытаюць словамі;
група - дзеці, якія чытаюць па складах;
група - дзеці, якія чытаюць па літарах (дзве падгрупы - дзеці, якія паступілі ў школу з замацаванымі навыкамі палітарнага чытання; дзеці, якія пакуль не назапасілі значнага вопыту палітарнага чытання);
- дзеці, якія прыйшлі ў школу нечытаючымі, але авалодваюць чытаннем хуткімі тэмпамі;
- дзеці, якія авалодваюць чытаннем у запаволеным тэмпе.
Задачы 1 і 2 груп - удасканальваць навыкі чытання на дадатковым матэрыяле шляхам самастойнага чытання. Дзеці павінны пастаянна ўключацца ў агульнакласную работу і дапамагаць слабым. Дзеці з 3 групы павінны перавучвацца, неабходна кансультаваць іх бацькоў. Спынімся на відах самастойных прац, якія можна выкарыстоўваць у перыяд навучання грамаце. Паколькі вучні 1 кл. не маюць яшчэ навыку самастойнай работы ў класе, таму кожны новы від яе спачатку выконваецца пад кіраўніцтвам настаўніка. У падрыхтоўчы перыяд на ўроках чытання можна выконваць наступныя віды самастойных прац:
1. Разгляд бязлітарных малюнкаў першых старонак буквара з мэтай выпрацоўкі першапачатковых навыкаў пераказу таго, што на іх намалявана.
2. Разгляд вывешаных карцін на дошцы і падрыхтоўка дзяцей да перадачы іх зместу.
. Адгадванне загадак, прапанаваных настаўнікам і вучнямі, узгадванне вучнямі сваіх загадак; прыдумванне сказаў па заданню настаўніка.
На першых уроках пісьма можна даваць дзецям наступныя заданні для самастойнай працы:
1. Вылажыць з палачак пэўную фігуру або прадмет, а потым намаляваць іх у сшытку.
. Абвесці контуры выразаных з кардону геаметрычных фігур ці іншых прадметаў і заштрыхаваць іх прамымі паралельнымі рыскамі.
. Намаляваць такі прадмет (настаўнік называе яго канкрэтна), які б нагадваў патрэбны элемент літары, які дзеці будуць пісаць пад кіраўніцтвам настаўніка.
4. Пасля тлумачэння настаўніка самастойна напісаць элемены літар.
У букварны перыяд трэба карыстацца такімі відамі самастойных прац, якія садзейнічаюць выпрацоўцы навыкаў гукавога аналізу і сінтэзу, чытанню слоў і сказаў, дапамагаюць развіццю навыкаў звязнага вуснага і пісьмовага маўлення. Іх можна падзяліць на самастойныя працы
) з разразной азбукай, разразнымі складамі, словамі і сказамі,
) па буквары,
) па малюнках і табліцах.
Найбольш эфектыўнымі і актыўнымі з’яўляюцца наступныя віды самастойных прац:
група - самастойныя працы, якія маюць на мэце падрыхтоўку дзяцей да тлумачэння новага матэрыялу: знайсці вывучаемую літару ў неразрэзанай азбуцы, выразаць яе і запоўніць ѐю адпаведную кішэньку касы; прачытаць выстаўленыя настаўнікам на дошцы склады, набраць іх на сваім наборным палатне і прачытаць; саставіць словы з прапанаваных складоў; настаўнік набірае на класным наборным палатне слова, дзеці чытаюць яго, потым кожны самастойна набірае яго на сваім наборным палатне; пасля дзецям прапануецца замяніць адну літару ў слове так, каб атрымалася новае слова (напрыклад, мука - рука - рукі - ракі - рака); у набраных настаўнікам словах вучням прапануецца дадаць у пачатку або ў канцы літары ці склады, каб атрымаліся новыя словы, набраць гэтыя словы на сваім наборным палатне і прачытаць (луг - лугі - плугі, аса - раса - расада); гэты від працы можа прадугледжваць не нарашчэнне, а скарачэнне слоў (расада - раса - аса); запомніць загадку, адгадаць яе, саставіць на сваім наборным палатне слова-адгадку і прачытаць яго; прыдумаць словы з 2-ма, 3-ма і больш складамі; скласці знаѐмыя дзецям словы па першай і апошняй літарах: м....а (машына), с.....т (самалѐт); скласці з прапанаваных настаўнікам слоў сказ і набраць яго на сваім наборным палатне; прыдумаць сказ з трох слоў і набраць яго на наборным палатне; скласці апавяданне са сказаў, запісаных на асобных палосках паперы; скласці сказы са слоў, змешчаных на розных картках (словы аднаго сказа змяшчаюцца на картках аднаго колеру); з гэтых сказаў скласці апавяданне (з 3 - 4 сказаў). (Мама даіла карову. І наш Варкот тут як тут. Чаго ѐн чакае? Ды малачка!).
група - самастойныя працы на замацаванне вывучанага матэрыялу: разгледзець малюнак у буквары, знайсці на малюнку (або на малюнках) прадметы, у назвах якіх ѐсць вывучаемы гук, вымавіць гэтыя словы пра сябе і ўстанавіць на слых месца вывучемага гука ў словах; самастойна паўторна прачытаць або словы ў слупках, або тэкст, або ўсю старонку буквара; выбарачна прачытаць сказы з тэксту на старонцы буквара; надрукаваць літару, з якой вучні ўпершыню пазнаѐміліся, і адшукаць у незнаѐмым тэксце словы з гэтай літарай; разгледзець сюжэтны малюнак буквара і скласці па ім сваѐ апавяданне; даць назвы прадметным малюнкам буквара і набраць гэтыя словы з літар разразной азбукі.
група - самастойныя працы, якія маюць на мэце праверыць веды дзяцей па матэрыялу папярэдняга ўрока або па ўсѐй тэме: падрыхтаваць па малюнку вуснае апавяданне, з якога потым выдзеліць словы для гукавого аналізу і сінтэзу; вывесіць на дошцы прадметныя малюнкі (набор малых малюнкаў раздаецца на партах вучням) дзеці павінны падабраць да кожнага слова пачатковую літару і адкласці яе на парце; гэты від працы можна пазней ускладніць, даючы дзецям заданне набраць усѐ слова, якім можна падпісаць малюнак; настаўнік рыхтуе малюнкі, пад якімі надрукаваны словы з пропускам адной літары, складу і дае іх дзецям для самастойнай працы; вучні самастойна павінны ўстанавіць, якія гэта словы, набраць іх з літар сваѐй разразной азбукі, прачытаць і адкласці на парце прапушчаныя літары або склады; падбор да малюнкаў, на якіх паказаны канкрэтныя прадметы (стол, парта), слоў з абагульняючым значэннем (мэбля).
Віды самастойных прац па пісьму ў перыяд навучання грамаце:
пісьмо літар па ўзорах, прапанаваных настаўнікам на класнай дошцы, у сшытках
вучняў; пісьмо складоў, слоў па ўзорах; пісьмо слоў па памяці; пісьмо па памяці
вядомых дзецям галосных або зычных, складоў; падкрэсліць галосныя літары е, ѐ,
ю, я, і або зычныя літары перад гэтымі галоснымі ў адным або некалькіх словах;
правільна прачытаць гэтыя словы; напісаць у сшытках некалькі літар па
выстаўленых на наборным палатне друкаваных літарах (з гэтай мэтай лепш за ўсѐ
браць літары з аднолькавымі недастаткова засвоенымі элементамі); пісьмо слоў па
першай і апошняй літарах: т.....р (трактар) (з гэтай мэтай бяруцца
прааналізаваныя і прачытаныя на папярэднім уроку словы); набор слоў да малюнкаў
і пісьмо гэтых слоў; дапісванне літар і складоў да слоў, запісаных на дошцы;
напісаць усе вядомыя дзецям літары, у якіх ѐсць названы настаўнікам
элемент; спісаць словы або сказы і падкрэсліць у іх літары, якія абазначаюць
мяккія зычныя гукі; спісаць словы ці сказы з друкаванага тэксту буквара; пісьмо
па памяці загадак, прыказак, прымавак,змешчаных у буквары або прапанаваных
настаўнікам.
Вынікі да першай главы
Такім чынам, буквары, граматыкі і іншыя вучэбныя дапаможнікі засведчылі высокі ўзровень мовазнаўчай думкі на Беларусі ў старажытныя часы. Аб’ектам іх распрацовак была ў асноўным царкоўнаславянская мова. Уласна беларуская мова стала аб’ектам вывучэння значна пазней. Аднак традыцыі старажытнага ўсходнеславянскага мовазнаўства адыгралі станоўчую ролю ў яе распрацоўцы.
Для таго, каб пасяхова ажыццяўляць навучанне грамаце першакласнікаў, неабходна ведаць задачы і структурныя кампаненты навучання грамаце; змест працы ў падрыхтоўчы і асноўны перыяды навучання; прыѐмы гукавога аналізу і сітэзу, паслядоўнасць іх выкарыстання; шляхі ажыццяўлення дыферэнцыраванага падыходу пры навучанні грамаце шасцігодак.
беларускій буквар фанетычный навучальный
ГЛАВА 2. ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ АЗБУКІ НА 1-Й
СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
.1 Арганізацыя эксперыментальнай дзейнасці па выкарыстанню
азбук у навучальным працэсе
Для таго каб паказаць эфектыўнасць выкарыстання Буквара А. Клышкі на ўроках навучання грамаце аднаго тэарэтычнага абгрунтавання недастаткова, любая тэорыя павінна быць пацверджана практыкай. У сувязі з гэтым у Шамаўшыцкай КПК ДС-СШ у 1 “А” класе было праведзена даследаванне: як прымяненне Буквара А. Клышкі ўплывае на тэхніку чытання навучэнцаў. Усяго ў апытанні ўдзельнічала 25 чалавек. Даследванне праводілася на пярыяд 2014-2015 навучальнага года.
Эксперыментальная праца ўключала ў сябе 3 этапы: канстатуючы, навучальны і кантрольны.
Мы паставілі перад сабой наступную мэту даследавання: вывучыць асаблівасці навучання чытанню на беларускай мове з дапамогай сучасных беларускіх азбук.
У адпаведнасці з гэтым для кожнага этапу эксперыменту былі сфармуляваны задачы.
Задачы канстатуючага этапу эксперыменту:
• высветліць стан распрацаванасці праблемы выкарыстання на ўроках навучання грамаце Буквара Клышкі;
• вызначыць узровень навыку чытання да выкарыстання на ўроках навучання грамаце Буквара Клышкі.
Для рэалізацыі дадзеных задач была прааналізавана псіхолага-педагагічная і метадычная літаратура па тэме даследавання; зроблены аналіз азбук для малодшых школьнікаў, праведзены назірання за эксперыментальным класам, вымерана тэхніка чытання.
Наступны этап - навучальны. Задачы навучальнага этапу эксперыменту:
• апрабаваць прымяненне Буквара А. Клышкі з мэтай павышэння ўзроўню навыку і тэхнікі чытання;